Будаўнічы магазін
у Вілейцы
Тры крамы кампаніі ТДА "Вілшкло" дапамогуць вам зрабіць дом утульным
і індывідуальным. А галоўнае – каб усё працавала.

Пра нас
Магазіны таварыства "Вілшкло" заваявалі ў Вілейцы славу месца, дзе можна набыць усё, што трэба для рамонта і ўтульнасці дома.
Пад адным дахам ад 2012 года тут размешчаныя тры крамы.
Многія даходзяць сюды пасля доўгіх пошукаў і застаюцца ў шоку: "Гэта ж тут можна было купіць адразу ўсё".

Некаторыя эксклюзіўныя матэрыялы ці прылады, якіх не хапае, можна заказаць. Звычайна заказ прыходзіць цягам двух дзён.
Кожны тыдзень у крамах з'яўляюцца навінкі. Асартымент асвяжаюць рэгулярна, таму заўсёды можна знайсці нешта на зніжках.
На многія тавары прадугледжаная гарантыя, усё мае адпаведную сертыфікацыю.

З прадаўцамі можна абмеркаваць дызайн, навінкі, а таксама атрымаць кансультацыю па таварах.
Магазіны
Тавары
Аддзелка
Плітка розных памераў, ламінат, ліноліум, дзверы ўваходныя і міжпакаёвыя, плінтусы, сайдынг, панэлі ПВХ і МДФ.
Вялікі выбар суправаджаючых матэрыялаў – клея для шпалераў, валікі, самарэзы, сумесі, дзвярныя ручкі. Вы можаце падабраць усё неабходнае, каб ваша жыллё было ўтульнае, прыгожае і індывідуальнае.
Сантэхніка
Усё, што спатрэбіцца для ванны і туалета. Ракавіны, унітазы, сумясіцелі, люстэркі, шторкі, дыванкі, сушыльнікі для ручнікоў.
Для зручнасці пакупнікоў у краме ёсць уся патрэбная драбяза – бытавая хімія, вантузы, ёршыкі.
Інструмент
Фурнітура, ключы, галовы, металічныя вырабы, сякеры, нажы. Усё, што патрэбна па гаспадарцы, можна купіць ці заказаць тут.
Добрым набыткам для любой сям'і стануць наборы інструментаў, спарадкаваныя ў адмысловыя скрыні.
Расходныя матэрыялы
Фарбы, лакі, растваральнікі, клеі, пэндзлі, валікі, лямпачкі, сумесі.
Для кожнага матэрыяла падбяруць неабходны расходнік, які дапаможа прывесці рэч на гатовага стану або абнавіць старую.
Паслугі
Дастаўка
Патрэбны тавар вам могуць даставіць у любы пункт Вілейкі. магчымая дастаўка і па Вілейскім раёне.
Крэдыт і растэрміноўка
На тавары цаной ад 200 рублёў можна аформіць растэрміноўку.
аплаціць пакупку можна і крэдытам, аформленым у банку.
Гарантыя
На многія групы тавараў магазін выдае гарантыю. У гарантыйных выпадках вы можаце звярнуцца ў краму. Калі ласка, захоўвайце для гэтага чэкі.
Фотагалерэя
Графік працы
08:00 – 18:00
Панядзелак – пятніца
09:00 – 15:00
Субота, нядзеля
Крамы ТДА "Вілшкло"

Адрас: Вілейка, вуліца Савецкая, дом 22 і 24.
Тэлефоны:
(801771) 5-45-44 – факс
(8029) 680-72-33 – Вэлком
(8029) 500-31-86 – МТС
E-mail: vilsteklo@tut.by

© ТДА "Вілшкло". УНП 690635686
Распрацавана ТАА "Рэдакцыя газеты "Рэгіянальная газета", 2019 год.
Made on
Tilda