Як світар напаўняе вобраз
цяплом і сэнсам

Выбірай абдуманую моду: як зрабіць сваю прыгажосць поўнай сэнсу
Модніцы паўночных краін часам скардзяцца, што палову года не могуць выйсці на вуліцу без цёплага адзення. Напэўна, яны проста не ведаюць усе вартыя ўласцівасці добрага світара і як выбраць той, які будзе пасаваць менавіта табе.
А самае прыемнае, што якасны світар – гэта як абдымкі каханага,
якія не заканчваюцца, пакуль ты не пераапранешся.
Як выбраць "свой" світар
Для прыгажунь халодных краін вязаныя рэчы – неабходная частка гардэроба.
Мы дапаможам падабраць камплект так, каб выглядаць стыльна
ў розных сітуацыях.
Што модна ў 2018 годзе
Мешкаватасць і грубасць вязкі
Такія мадэлі падкрэсліваюць стройнасць і вытанчанасць жаночай фігуры.

Аднатоннасць
Звярніце ўвагу, менавіта рэчы аднаго колеру ствараюць самыя акуратныя
і запамінальныя вобразы. Спалучайце рэчы розных колераў, гуляйце адценнямі,
і вы атрымаеце запамінальны ўбор.

Жывыя колеры
Абірайце адценні, якія сустракаюцца ў прыродзе. Яны гарманічна упісваюцца
ў вобраз і задаюць утульны настрой.
Якія рэчы вартыя
вашых плечукоў

Для свайго гардэроба падбірайце некалькі світараў розных мадэляў. Мінімальны набор з трох світараў рознай вязкі дазволіць вам штодня выглядаць адметна. Галоўнае, загадзя прадумаць некалькі варыянтаў комплексу адзення ўключна з ім.
Вось тры групы світараў, якія складуць аснову цёплага гардэроба.
Світар, што надзяваецца
праз галаву


Ён можа быць пакарочаны, але
з масіўнай гарлавінай, сярэдняй даўжыні ці оверсайз памеру.

Будзе пасаваць пад джынсы, вузкія штаны. Пакарочаная мадэль выдатна дапасуецца да спадніцы. Яго можна апранаць на бялізну ці на сарочку, калі мадэль не мае масіўнай гарлавіны.

Можна абраць строгі варыянт
для офіса ці паўсядзённы, больш свабодны. Напрыклад, з адкрытым плячом ці асіметрычнага крою.

Кардыган

Можна абраць даўжыню ад таліі
да шчыкалаткі, і любая выдатна
і сагрэе, і ўпрыгожыць.

Кардыганы асабліва добрыя у выпадках, калі вы шмат рухаецеся
ў розных месцах і вам трэба ці накінуць світар, ці застацца ў блузе або сарочцы.

Некаторыя мадэлі падыдуць нават для вячэрняга убору, дапоўнішы сукенку.

Світар-сукенка

Гэта падоўжаныя рэчы, якія можна апранаць як з вузкімі джынсамі
ці штанамі, так і з цёплымі калготамі або легінсамі.

Добрая магчымасць дадаць крыху жаноцкасці нават у мароз.

Тры ўніверсальныя вобразы са світарам
Світар выдатна ўпішацца
ў тры асноўныя тыпы вобразаў. Давайце разгледзім, як вязаную рэч упісаць у розныя сітуацыі.
На працу

Калі вы не носіце спецыяльную форму, вы цудоўна ўпішаце вязаныя рэчы ў офісны стыль.


Паспрабуйце надзець світар у пары
з сарочкай і стрыманымі штанамі
ці проста са спадніцай ці строгімі штанамі.

Галоўнае, абраць спакойную колеравую гаму і пераважна аднатонныя рэчы.

На прагулку

Світар плюс скінні, легінсы, джынсы – гэта суперстыльна і неверагодна сэксуальна.

Пры гэтым вобраз дае адчуванне расслабленасці і ўпэўненасці.

На свята

Вязаная рэч з цікавым аксесуарам падкрэсліць вашу індывідуальнасць
і вытанчанасць.

Падумайце, якім рэчам вы дазваляеце дакранацца да цела
Апошнім часам модніцы ўсё больш думаюць не толькі пра тое, як выглядаюць,
але і што стаіць за іх вобразам. Самыя сучасныя дзяўчаты хвалююцца, адкуль
да іх трапіла рэч, у якіх умовах працавала швачка ці іншая работніца.

Брэнд, які вы апранаеце на сваё цела, гаворыць пра вас многае. Напрыклад,
ці сталі вы часткай руху спажывання з розумам.
На прынцыпах асэнсаванага спажывання грунтуецца
і літоўская кампанія Тhe knotty ones. Яе гісторыя пачалася
з таго, што тры лепшыя сяброўкі вырашылі стварыць пляцоўку для продажу прыгожых вязаных рэчаў.

Калі вы лічыце, што пяць танных рэчаў лепш за адну якасную, значыць, вам проста яшчэ не пашчасціла на сапраўдную якасць. Універсальныя рэчы, падабраныя
для вас, добрай якасці – гэта тое, што робіць ваш стыль непаўторным.

Тhe knotty ones працуе так, што любая дзяўчына, зацікаўленая ў абдуманым спажыванні, будзе задаволеная вынікам. Заказы выконваюць жанчыны, якія працуюць дома ці выконваюць задачу гаспадыні.

Яны жывуць у невялікіх гарадах Літвы, у якіх даволі складана зарабіць. Таму магчымасць выканаць заказ яны выкарыстоўваюць з поўнай адказнасцю. Гэта сакрэт, дзякуючы якому набытая рэч будзе радаваць вас якасцю не адзін год.
Фірма прапануе світары на любы густ у скандынаўскай эстэтыцы, непараўнальна цёплыя і прыгожыя. Калі ваш стыль не толькі ў адзенні, але і ў жыцці падтрымлівае прынцыпы разумнага спажывання, вам будзе важна ведаць, што вытворца робіць індывідуальныя заказы,
а не сядзіць на шматтысячнай фабрыцы за капейкі,
у якой рызыкуе праламацца дах.

Дастойны заробак за працу ў годных умовах – толькі
калі гэтае патрабаванне для вытворцы ў сіле, пакупнік
мае гарантыю, што набытая ім рэч індывідуальная і якасная.

Акрамя таго, набыўшы світар ад майстрыхі, вы займееце
не проста стыльную рэч, якую прыемна прыкласці да цела, але і нешта большае, з душой і сэнсам.
Пазнаёміцца з пералікам прапаноў кампаніі Тhe knotty ones
вы можаце па спасылцы.
Добра быць крутым, але больш крута быць добрым.
Фота ў артыкуле кампаніі Тhe knotty ones.
Тэкст і вёрстка "Рэгіянальная газета".
Made on
Tilda