«Маладзечнамэбля» —
унікальны шанец купіць жывую мэблю па зніжанай цане
Купіць мэблю з масіву – мара любой сям'і.
Перавагі натуральнага дрэва відавочныя.
Толькі паставіш такую шафу, канапу, ложак
ці стол у пакой – і адразу па доме
плыве прыемны пах жывога дрэва.
Аднак высокая якасць
каштуе адпаведна.
І хаця многія разумеюць,
што сапраўднае дрэва не параўнаць ні з чым, чакаюць ніжэйшых цэн. Нарэшце гэта жаданне здзейснілася!
«Маладзечнамэбля» збіраецца абнавіць асартымент мэблі ў магазінах,
таму прапануе некаторыя мадэлі па адпускной цане.
Мінус 30% – такога зніжэння кошту яшчэ не бывала.
Не чакайце – лепшай прапановы не будзе. Упэўніцеся самі.
Крэсла з серыі «Рафаэль» з абіўкай у раскошныя блакітныя кветкі з 857 рублёў знізілі да 449. Калі ў вас ужо ёсць аднатонная канапа халоднага адцення – яе выдатна дапоўніць такое крэсла. Цяпер асабліва актуальна, калі ў інтэр'еры сумяшчаюцца элементы з розных камплектаў і розных колераў. Таму менавіта такое надзвычай утульнае крэсла стане выдатным акцэнтам і любімым месцам для ўсіх членаў сям'і.


Канапы і крэслы з серыі «Версаль» – гэта шыкоўная абіўка ў вытанчаным драўляным афармленні. Такі набор не толькі ўтульны, але і надзвычай прэзентабельны. Калі вам важна, як выглядае ваша мэбля, не сумнявайцеся. «Версаль» – адна з самых рэспектабельных прапаноў. Сярод варыянтаў ёсць залаціста­карычневае колеравае рашэнне і карычнева­фіялетавае. Калі раней канапу з крэслам прадавалі за 3900 рублёў, то цяпер – за 3182.
Кампанія прапануе па зніжанай цане
і набор для гасцінай. Камплект «Сабрына» ў актуальным колеры «графіт» – гэта гарманічнае спалучэнне дызайну без лішніх дэталяў і стылю. Вітрына замест 594 рублёў каштуе 380,76, тумба пад тэлевізар каштавала 573,60, цяпер – 478 рублёў, а палічка з 89,80 рублёў знізілася да 74,83.

Вуглавая прыхожая «Карына»
ў колеры «Цёмны арэх» замест
1929 рублёў каштуе 1285,05. У набор уваходзяць
тры злучаныя шафы –
з люстэркам, глухімі дзвярыма
і адкрытая
з паліцамі
і кручкамі.
Аматары сучаснага стылю ацэняць праграму «Вероніка». Гэта мэбля ідэальна ўпішацца
ў скандынаўскі і сучасны інтэр'еры. Прыродныя колеравыя рашэнні
і лёгкі дызайн будуць
на 100% функцыянальнымі
і зусім не стамляючымі.


Арыгінальны часопісны столік
з нішамі замест 350 рублёў аддаюць за 243.
Камод з васьмю скрынямі
з 1101 рубля знізілі да 764,
а шафу аддаюць
не за 687 рублёў, а за 477.
Уся мэбля па зніжаных цэнах
гэта гарантаваны ідэальны стан,
абсалютная якасць, экалагічнасць
і прэзентабельнасць.
Гэта рэдкі выпадак – купіць мэблю
з натуральнага дрэва
па настолькі зніжанай цане.
Не губляйце ўнікальны шанец!

Плаціце так, як вам зручна!
Кампанія прапануе некалькі варыянтаў аплаты. Можна купіць як адразу, так і ў растэрміноўку або крэдыт.

Для афармлення дакументаў захапіце з сабой пашпарт, даведку з месца работы аб даходзе за апошнія паўгода. Таксама спатрэбіцца гарантыйны ліст ад арганізацыі або паручальнік з даведкай аб даходзе за апошнія тры месяцы.
Запрашаем вас выбраць мэблю!
Маладзечна, вул. Металістаў, 1.
У асартыменце кухні, прыхожыя, мяккая мэбля.
Тэлефоны: (8­0176) 77­61­76, (8­033) 665­18­81 (МТС)

Маладзечна, вул. Лібава­-Роменская, 83­а.
У асартыменце спальні, гасціныя, сталовыя, мяккая мэбля.
Тэлефоны: (8­0176) 74­65­62, (8­044) 708­51­81 (Вэлком).

УНП 600203065
Фота: molodechnomebel.by, Зоя Хруцкая
Вёрстка: Ігар Палынскі
Made on
Tilda